← назад

Матацыклам па Андалузіі, ч.5: Гранада

травень 17, 2024

Вітаю ў пятай частцы майго падарожжа па Андалузіі!

Час адпачыць ад матацыкла. У гэтай частцы мы зробім невялічкі шпацыр па Гранадзе.

Спасылка на папярэднюю частку пра нацыянальны парк Сьера-Невада для тых хто прапусціў.

Я насамрэч няшмат чаго ведаў пра гэты горад, таму дазволю сабе ўставіць сюды трошкі вікіпедыі, каб запоўніць прабелы ў сваіх геаграфічна-гістарычных ведах. Спадзяюся вам таксама будзе цікава.

Гранада - горад, які знаходзіцца на паўночным заходзе Андалузіі, у паўднёвай частцы Ібэрыйскага паўвострава, вядомы як іберскае і фінікійскае паселішча Ілібера яшчэ з 500 года да н.э. Потым горад трапіў пад рымскі кантроль. З распадам Рымскай імперыі рэгіён трапіў пад уплыў паўночнаафрыканскай дзяржавы вандалаў, пасля яе распаду ў 534 годзе на некалькі дзесяцігоддзяў ва ўладу Візантыі.

З пачатку VII стагоддзя горад належаў іберыйскай дзяржаве вестготаў. У 711 годзе горад быў захоплены маўрамі, якія далучылі яго да Кордаўскага халіфата. У 1012 годзе, пасля падзеньня халіфату, горад перайшоў да бербераў, якія зрабілі Гранаду рэзыдэнцыяй сваёй дынастыі, пераўтварыўшы яе ў адно з найбольш заможных дзяржаў паўднёвай Андалузіі.

У 1492 годзе горад быў захоплены гішпанцамі і гвалтоўна хрысціянізаваны: мусульманскае мінулае было выціснута, горад стаў адным з цэнтраў іспанскага Рэнесансу, на ягоным гербе з'явіўся гранат.

Наконт этымалогіі назвы дагэтуль існуюць спрэчкі: па адных меркаваньнях назва горада паходзіць ад арабскага Gárnata, што азначае пагорак чужынцаў ці пагорак пілігрымаў, па іншых - ад лацінскага слова granum, якое ў множным ліку гучыць як grana, і азначае зярне граната, якія тут растуць у вялікім ліку.

Горад столькі разоў пераходзіў з адных рук у іншыя, што хутчэй за ўсё дакладна ўжо не даведацца якая назва была першая і што яна азначала, а гісторыю, як вядома, пішуць пераможцы.

Плян

Я звычайна трымаюся падыходу з жорсткім плянаваньнем падарожжа: ёсьць заплянаваная траса на кожны дзень, з невялічкім запасам на непрадбачаныя акалічнасьці, кропкі на мапе якія трэба наведаць плюс вольны час на нешта па-за плянам. Гэта дазваляе мне максімальна эфектыўна выкарыстоўваць час якога мне заўсёды не хапае.

Але гэты падыход працуе толькі з невялікімі падарожжамі: нажаль заплянаваць два с паловай тыдні такім чынам проста немагчыма. Таму ў працэсе падрыхтоўкі была прыгатаваная мапа з цікавосткамі горада, на якія варта звярнуць увагу, але без канкрэтных мэтаў наведаць кожную.

Мапа з цікавосткамі Гранады

Таму выходзім з гатэлю і кіруемся ў бок старага горада вузкімі мясцовымі вулічкамі:

Кіруемся ў бок старага горада вузкімі мясцовымі вулічкамі
Кіруемся ў бок старага горада вузкімі мясцовымі вулічкамі

Гранат - сымбаль горада - можна пабачыць паўсюль, нават у такіх дробязях як гарадскія слупкі:

Сымбаль Гранады - гранат - паўсюль, нават на слупках
Сымбаль Гранады - гранат - паўсюль, нават на слупках

Corral del Carbón

Першы прыпынак - Corral del Carbón

З той інфармацыі што я знайшоў, да хрысціянскага заваяваньня гэта быў мясцовы Караван-Сарай - заежджы двор для караванаў, якія прыбывалі ў горад.

Уваходная брама Corral del Carbón
Уваходная брама Corral del Carbón

Вы толькі паглядзіце на гэтую дэталізацыю, нагадваю, што ў той час калі гэта ўсё будавалася іншага спосаба зрабіць гэта акрамя рук не існавала:

Дэталізацыя канешне ўражвае
Дэталізацыя канешне ўражвае

Пасля хрысціянізацыі гэта быш дом для вугальшчыкаў, а пасля - тэатр.

Сёньня гэта музей. За невялічкую суму еўра можна ўвайсьці ўнутр і пазнаёміцца з гісторыяй гэтага месца бліжэй, але з-за абмежаванасьці ў часе мы вырашылі задаволіцца толькі аглядам ўнутранага дворыка.

Унутраны двор
Унутраны двор
Унутраны двор
Унутраны двор

Старая частка горада ды катэдральны сабор Catedral de Granada

Рухаемся далей, наш наступны прыпынак - катэдральны сабор. Працісківаемся праз вузкія вулачкі з буйным гандлем:

Буйны турыстычны гандаль
Буйны турыстычны гандаль
Гранаты паўсюль, няхай і штучныя
Гранаты паўсюль, няхай і штучныя

Мне ў пэўным моманце стала цікава чаму менавіта гранат такі папулярны тут. Аказалася, што гранат у шмат якіх рэлігіях гэта сымбаль заможнасьці і плодароджаньня. Ну а яшчэ ён вельмі карысны для здароўя :)

Гранаты
Гранаты
Шмат будынкаў упрыгожана мазайкамі
Шмат будынкаў упрыгожана мазайкамі
Прыгожы ўваход у нейкі будынак
Прыгожы ўваход у нейкі будынак
Зелень выглядае проста ачмурэнна пасярод бясконцых вузкіх праходаў і будынкаў
Зелень выглядае проста ачмурэнна пасярод бясконцых вузкіх праходаў і будынкаў
Архітэктура канешне ўражвае
Архітэктура канешне ўражвае
Гэтую дэталізацыю хочацца стаяць і разглядваць
Гэтую дэталізацыю хочацца стаяць і разглядваць
Нагадваю, гэта ўсё была ручная праца
Нагадваю, гэта ўсё была ручная праца
Сабор, від сбоку
Сабор, від сбоку
Ізноў гранаты паўсюль
Ізноў гранаты паўсюль
Распісныя вееры - мясцовая фішка, з такім кліматам я не здзіўлены што яны тут імі карыстаюцца
Распісныя вееры - мясцовая фішка, з такім кліматам я не здзіўлены што яны тут імі карыстаюцца
А яшчэ на вуліцах тут растуць апельсіны!
А яшчэ на вуліцах тут растуць апельсіны!

Паўсюль можна купіць хуткі перакус - бутэрброды з хамонам:

Як сказаць што ты ў Гішпаніі не кажучы што ты ў Гішпаніі
Як сказаць што ты ў Гішпаніі не кажучы што ты ў Гішпаніі

Ну і ў рэшце рэшт, сабор перад намі і сваімі памерамі і багацьем ён адназначна робіць уражаньне:

Катэдральны сабор Catedral de Granada, галоўны ўваход
Катэдральны сабор Catedral de Granada, галоўны ўваход
Катэдральны сабор Catedral de Granada
Катэдральны сабор Catedral de Granada

У такой вельмі турыстычнай мясцовасьці ўваход у сабор канешне ж аказаўся платны. Але ў дадатак, нягледзячы што зараз ужо несезон, цягнулася чарга на ўваход. Да таго ж трэба прайсьці праверку бясьпекі на ўваходзе як у аэрапорце.

У мяне атрымалася зрабіць фотку унутры:

Катэдральны сабор унутры
Катэдральны сабор унутры

Але ад знаёмства з саборам унутры мы вырашылі адмовіцца, ідзем далей.

IMG 3129

Арабскія лазні El Bañuelo

Наведваньне лазняў таксама аказалася платным, але чэргаў турыстаў тут не было. Да таго ж білет уключаў ў сабе наведваньне яшчэ дзьвух месцаў, якія не ўваходзілі ў мой план. Што ж, наведаем раз за ўсё заплочана.

У лазнях уся інфармацыя аказалася на гішпанскай мове. Побач з намі былі нейкія брытанцы, якія таксама амаль нічога не разумелі, але адна брытанская пані трошкі валодала гішпанскай мовай, таму яна пачала пытаць сумуючую побач супрацоўніцу музея і гучна перакладаць яе адказы сваім спадарожнікам.

Так мы і даведаліся што гэтыя лазні былі пабудаваныя не пазьней чым у X стагоддзі. Яны знаходзіліся на прадмесьці горада, кожны купец перш за ўсё павінен быў памыцца ў лазнях і ўжо чыстым у'язджаць у горад. Меркавана што гэта дазволіла пазбегнуць вялікіх пандэмій. Да таго ж лазні мелі рэлігійнае і культурнае значэньне для мусульманаў.

Лазьні ўяўлялі сабой вялікія каменныя хамамы, якая падогрэвалася падземнымі каналамі. Акрамя цёплых памяшканьняў, былі халодныя - для адпачынку, а таксама невялічкія басейны.

Уражвае што яны так ставіліся да гігіены ўжо ў тыя часы. Як вялікі прыхільнік баннай культуры, я ацаніў. Вельмі крута.

Арабскія лазні El Bañuelo
Арабскія лазні El Bañuelo
Арабскія лазні El Bañuelo
Арабскія лазні El Bañuelo
Мяркуючы па дзіках у столі гэта быў хутчэй за ўсё халодны пакой
Мяркуючы па дзіках у столі гэта быў хутчэй за ўсё халодны пакой

Пасля хрысціянізаваньня горада, праз нейкі час яны прыйшлі ў заняпадак і больш як не выкарыстоўваліся згодна з прызначэньнем.

Наведваньне лазьняў заняло ў нас хвілін 20, яны даволі невялічкія.

Alhambra

Далей мы пайшлі ў кірунку самай пазнавальнай і здаецца галоўнай цікавосткі - замка Альгамбра, што ў перакладзе з арабскага азначае "Чырвоны замак", які размяшчаецца на пагорку ў сярэдзіне горада. Здаецца ў старажытнасці ён быў насамрэч непрыступным.

Чырвоны замак Альгамбра
Чырвоны замак Альгамбра

І вось менавіта тут апынулся што я трошкі недачытаў падчас плянаваньня: аказалася што квіткі ў замак можна купіць толькі анлайн і толькі(!) загадзя. Загадзя гэта азначае за некалькі дзён, а лепей за тыдзень. Канешне цяпер наяўных квіткоў ужо не было. Былі толькі натоўпы турыстаў старшага ўзросту, якіх прывозяць арганізавана цэлымі аўтобусамі.

Што ж, здаецца гэта добрая нагода вярнуцца сюды зноў калі-небудзь... Квіткі толькі на год упярод купіць не забыць.

Casa de Zafra

Прыгадаўшы што ў нас ужо ёсьць білеты ад лазняў на руках, мы вырашылі наведаць яшчэ адно месца, якое ўваходзіла ў білет. Гэта - Casa de Zafra, арабскі дом, які быў пабудаваны ў XIV стагоддзі і належаў да мясцовых арыстакратаў.

Уваход Casa de Zafra
Уваход Casa de Zafra
Унутры прыгожы ціхі дворык, у якім увогуле ня чуць ані кроплі гарадской суеты
Унутры прыгожы ціхі дворык, у якім увогуле ня чуць ані кроплі гарадской суеты
Мне вельмі падабаецца гэтая машчоная мазайка на падлозе
Мне вельмі падабаецца гэтая машчоная мазайка на падлозе

Унутры знаходзіцца музей, але шчыра кажучы там глядзець амаль няма на што - пустыя пакоі, некалькі прадметаў быта з той эпохі. Здаецца я зразумеў чаму ў адзін білет уключылі адразу і лазні і гэты дом і яшчэ нешта. Па нашых мерках я б не назваў гэта музеем.

Mirador de San Nicolás

Пасля расчараваньня з Альгамбрай было вырашана пайсьці на аглядальную пляцоўку Mirador de San Nicolás каб паглядзець на горад і замак з вышыні.

Дарога ідзе па вось такіх вуліцах, дзе знаходзяцца адначасова нейкія кафэшкі, крамы з сувенірамі і музыканты, якія граюць на гітарах:

Вуліцы Гранады
Вуліцы Гранады

Пад трыдцаці градусным сонцам гэта было няпроста, але было варта. Вось такія віды адкрываюцца зверху:

Замак Альгамбра, від з Mirador de San Nicolás
Замак Альгамбра, від з Mirador de San Nicolás
Гранада з вышыні
Гранада з вышыні
Агульная панарама
Агульная панарама

Пошукі ежы ў сіесту

Спусьціўшыся з гары, настаў час перакусіць. Ну і канешне голад засьпеў нас акурат у час сіесты, калі большасьць рэстаранаў зачыненыя, а тая невялічкая частка што адчынена - запоўнена такімі самымі згаладалымі турыстамі як і мы.

На шчасьце, адыйдучы трошкі далей мы знайшлі адчынены рэстаран з добрымі водгукамі і вольнымі столікамі.

Белая сангрыя - гэта лек на сьпеку, без яго немагчыма функцыянаваць у гішпанскай сьпецы
Белая сангрыя - гэта лек на сьпеку, без яго немагчыма функцыянаваць у гішпанскай сьпецы

У рэстаране было таксама шмат абедаючых мясцовых, такі тыповы гішпанскі вайб - ніхто нікуды не сьпяшыць. Мне здаецца што мы маглі паесьць ды пайсьці сабе і ніхто не заўважыў бы нашай адсутнасьці.

Раз на 15-20 хвілін падыходзілі музыканты і вельмі гучна гралі на гітарах, сьпяваючы на мяжы крыку так, што размаўляць у рэстаране было немагчыма. Але мясцовым усё падабалася, усе ім шчодра насыпалі дробныя.

У меню я пабачыў гішпанскі плоў і не змог не спрабаваць:

Гішпанскі плоў
Гішпанскі плоў

Але, калі шчыра, мне не спадабался: амаль поўная адсутнасьць спецый, вельмі тлусты, замест мяса там былі адзіныя костачкі, абы што адным словам. Таму рэстаран рэклямаваць не буду :D

Гэта быў чацьвёрты дзень нашага падарожжа, але я ўжо пачаў сумаваць па ежы. Я вельмі люблю гішпанскі хамон, але адзіны хамон не будзеш есьці кожны дзень. Амаль уся кухня тут звязаная з рыбай і морапрадуктамі, якія я не ем. Таму мне даволі цяжка было шукаць што-небудзь што мне падабаецца.

Ну і пад канец нашай прагулкі мы не маглі не паспрабаваць мясцовыя чурасы, якія канешне былі на вышыні:

Мясцовыя чурасы
Мясцовыя чурасы

Падсумаваньне

Гранада адназначна ўразіла сваёй архітэктурна-гістарычнай спадчынай, нават той што мы пасьпелі пабачыць звонку. Адчуваецца паўсюль, што горад вельмі стары, з багатай і складанай гісторый, што тут ёсьць шмат цікавых месцаў, якія варта наведаць і патраціць не адзін дзень, знаёмячыся з імі.

Шпацыр вуліцамі Гранады
Шпацыр вуліцамі Гранады

З мінусаў магу адзначыць перагружанасьць турыстамі і недахоп інфармацыі на ангельскай мове(нават супрацоўнікі музеяў амаль ня ведаюць яе), улічваючы той факт што большасьць турыстаў якіх мы сустрэлі - гэта брытанцы. Вельмі дзіўна.

Дзякуй што дачыталі да канца.

Спасылка на наступную частку ў каторай мы наведаем Кордаву - горад з багатай гісторыка-культурнай спадчынай
© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2025