← назад

Як крадуць матацыклы ў Лёндане

травень 21, 2023

Добры дзень, шаноўнае спадарства!

Чарговая гісторыя з польскіх мотасуполак пра крадзеж. На гэты сталіца Вялікай Брытаніі, але на шчасьце гэтая гісторыя з добрым канцом.

Па словах уладальніка, вось гэтага прыгажуна скралі проста пасярод дня з ажыўленай вуліцы Лёндана.

Скрадзены BMW R1200GS
Скрадзены BMW R1200GS

Матацыкл меў сігналізацыю, якая хутчэй за ўсё спрацавала, але ніхто з мінакоў не адрэагаваў - уладальнік сьцвярджае што мясцовыя зладзеі такога тыпу хутчэй за ўсё маюць нажы, мала хто хоча рызыкаваць здароўем. Уся акцыя заняла даслоўна 2 хвіліны, паглядзіце самі. Вось так яны пазбыліся замка на тармазным дыску:

Распілаваны тармазны дыск
Распілаваны тармазны дыск

А вось так яны выпілавалі багажнік каб адключыць алярм - хутчэй за ўсё зладзеі "спецыялізуюцца" на BMW, бо дакладна ведалі што робяць:

Выпілаваная сігналізацыя
Выпілаваная сігналізацыя

Таксама яны абшукалі "электроніку" матацыкла пад сядлом на наяўнасць GPS трэкераў.

Як жа атрымалася яго адшукаць запытаеце вы. А справа ў тым што гэты матацыкл скарадаюць ужо другі раз і пасля першай крадзежы ўладальнік праявіў кемлівасць, схаваўшы GPS трэкер у вельмі нетыповае месца - у куфары. Далей справа была простая - ён паінфармаваў паліцыю, але нажаль зладзеі здолелі ўцякчы.

Уладальнік каншене меў страхаваньне ад крадзежы і хутчэй за ўсё атрымаў бы грашовую кампенсацыю, але разгляданьне справы - гэта месяцы, змарнаваныя месяцы лета і мотасезону. Да таго ж, ніводная страхоўка вам не кампенсуе на 100% сапраўдны кошт вашага матацыкла, улічваючы ўсе аксэсуары і г.д. Ну і ўладальнік да таго ж(як і ўсе мы) мае сэнтымент менавіта да гэтага матацыкла, таму пакупка трэкера была канешне вартая сваіх грошаў. Выснавак - бяспекі не бывае зашмат.

Будзьце кемлівыя, беражыце сябе і сваіх жалезных каней.

Cпасылка на арыгінальны пост ў ФБ(на польскай мове).

© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2025