Не губляйце нумарные знакі
чэрвень 18, 2023Вітаю шаноўнае спадарства!
Амаль пасля кожнага ўік-энду ў мясцовых мотасуполках з'яўляюцца пасты пра тое што хтосьці згубіў нумарны знак альбо яго знайшоў. Я заўсёды здзіўляўся - як так трэба ездзіць каб яго згубіць?
Вось аднойчы я пастанавіў праверыць як жа там замацаваныя мой ўласны нумар. Апошні раз я яго кранаўся як купляў матацыкл, памятаю што там была нейкая пластыкавая рамка, якая трымала нумар. Хоць яна і не выглядала вельмі надзейна, але было нярвова і ўвогуле ўсё гэта забылася - трэба ж накручваць кіламетры, а не марнаваць час на ўсякія бздуры :)
Ну і вось я яго зьняў. Гэта дарэчы заняло ў мяне ня больш за 30 секунд: патэнцыйнаму зладзею займе яшчэ меньш, бо я стараўся дэлікатна адчапіць пластык. Маштаб клопатаў якія прынясе крадзеж альбо страта нумару, асабліва калі вы напрыклад знаходзіцеся ў падарожжы па замежных краінах, я думаю апісваць ня трэба.
Свежы погляд на рамку паказаў што нумарныя знакі трымаюцца толькі... на трох пластыкавых маленькіх зашчэпках. Не вельмі надзейна, трэба гэта выправіць. Выправіць старым я сьвет спосабам - за дапамогай дрэлі, нержавеючага ніта ды самакантравальнай гайкі.
Не хацелася моцна дзіравіць нумар, вырашыў што аднаго ніта будзе дастаткова, але зрабіў так каб гэты ніт мацаваў разам пластыкавую рамку і нумар да хваста матацыкла.
Дадаткова, як часта раюць у мотасуполках, я напісаў вадастойкім маркерам нумар тэлефона на ўнутранай старане, ў дзьвух месцах, на ўсялякі выпадак.
Канешне, калі нехта захоча скрасьці нумар - гэты адзіны ніт не ўратуе сітуацыю. Але злодзей мусіць мець пры сябе нейкія інструменты, ці прынамсі патраціць больш часу чым 30 секунд.
Дзякуй за ўвагу. Шырокай дарогі!