Замена арыгінальнаг а акумулятара ў BMW R1250GS
студзень 22, 2024Перадгісторыя
Усе папярэднія зімы ва Ўроцлаве, што я тут жыву, былі вельмі лагодныя і бясснежныя: я амаль кожны тыдзень-два карыстаўся матацыклам, таму і праблем з АКБ ніколі не меў. Я ведаў што некаторыя забіраць АКБ дадому і там яго зараджаць усю зіму, але шчыра ня бачыў у гэтым сэнсу.
У пэўны дзень у канцы снежня 2023 года мне трэба было пад'ехаць у цэнтр горада па асабістых справах. Было сонечнае сухое надвор'е, і я канешне вырашыў паехаць на матацыкле: каб матацыкл не застойваўся ў гаражы, каб акумулятар трошкі наладаваўся, ну і проста свой мотатаксікоз трошкі аблягчыць.
Матацыкл у гаражы завёўся з паўпавароту, я шчасьлівы даехаў да цэнтра гораду, хутка вырашыў усе свае пытаньні і хацеў ужо ехаць дадому, калі стала зразумела што матацыкл не зьбіраецца ехаць назад у цёплы гараж. Пры спробе завесці ён зрабіў жальлівае "у-у" і ўся электроніка згасла. Здаецца, нават не зрабіўшы поўны праварот рухавіка - гэтага было б дастаткова каб завесціся, бо рухавік быў яшчэ гарачы.
Пакуль я думаў што рабіць і шукаў у памяці кагосьці, хто мае паўэрбанк з бустэрам прайшло з паўгадзіны. Вырашыў апошні раз спрабаваць завесьці - і... матацыкл завёўся. Ура! Я пасьпяшаў дадому, але было зразумела, што з акумулятарам трэба нешта рабіць...
Што гэта было?
Па дарозе дамоў я ўвесь час слядкаваў за дадзенымі ўбудаванага вальтметра - там было ўсё добра: вальтаж быў на ўзроўні 14.2-14.4V. Гэта азначае што генератар і ланцуг зарадкі у парадку. Хутчэй за ўсё альбо АКБ разладавалася за час стаяньня, альбо АКБ ужо страціла ёмістасьць і не дае адпаведнай моцы ток, каб пракруціць рухавік.
Забягаючы наперад, скажу што гарачы рухавік пракруціць цяжэй чым халодны, бо значна ўзрастае кампрэсія. Я сэрцам дзесьці адчуваў, што хутчэй за ўсё трэба рыхтавацца да замены АКБ - я ўжо бачыў летась што калі доўга ўключана запальванне, то стартар неяк няўпэўнена круціць рухавік, але я не звяртаў на гэта ўвагі.
Але трэба праверыць усе варыянты. Час купляць зараднае прыстасаваньне, здымаць АКБ і спрабаваць зарадзіць яго дома ў цяпле.
Арыгінальная зарадная прылада BMW Motorrad Plus(77022470950)
"Сапраўдныя ўладальнікі БМВ купляюць усё арыгінальнае і толькі з лагаты пам БМВ" ©
Жарты жартамі, але BMW насамрэч усё ўжо даўно прыдумала, каб вы максімальна камфартова карысталіся сваім матацыклам.
Галоўная фішка арыгінальнай прылады: зарадка па CAN-шыне праз прыкурвальнік, што вельмі зручна. Нават ня трэба здымаць накрыўку акумулятара - вы проста ўтыкаеце штэкер у прыкурвальнік і ўсё. Ёсьць нават зімні рэжым, у якім прылада будзе "падтрымліваць" АКБ у добрым стане доўгі час, пакуль ваш матацыкл чакае на сезон і добрае надвор'е.
Ёсьць і клясычны рэжым зараджаньня праз клемы, калі вы хочаце здымаць АКБ і рабіць гэта дома. Вядома, такім чынам можна таксама зараджаць ня толькі матацыклетныя АКБ, але у гэтай зарадкі ня вельмі вялікая выдатнасьць - толькі 2.5A, што робіць яе так сабе карыстнай для напрыклад зараджаньня аўтамабільных акумулятараў.
Але ёсьць і падводныя камяні. Напрыклад самым зручным спосабам праз прыкурвальнік нельга ладаваць глыбока разладаваныя батарэі. Пра гэта ёсьць зноска нават у арыгінальнай інструкцыі. Чаму? Адказ я знайшоў на форумах, дзе высветлілася што ў некаторых выпадках ад высокага току выходзіць з ладу мікрачып, які адпавяд ае за падтрымку напружаньня ў бартавым электронным ланцугу матацыкла. Наступствы даволі непрыемныя: замена блока "мазгоў", альбо вельмі складаная замена чыпа.
Не стаўлю пад сумненьне якасьць і камфартоваць карыстаньня, але мая ўнутрана жаба сказала, што кошт у 120 еўра гэта занадта дорага для прыстасаваньня, якім я планую карыстацца раз на год. Да таго ж у маім гаражы няма электрычнай сеткі, таму карыстацца з модных фішак гэтага дэвайса я б усё адно ня змог :(
Бюджэтнае зараднае прыстасаваньне Foxsur FBC122408D
Я звярнуў увагу на бюджэтныя варыянты і мне спадабаўся кітаец Foxsur FBC122408D. У інтэрнэце мільён аглядаў, дзе пішуць што гэтая прылада цалкам адпавядае сваім грошам і заяўленым характарыстыкам. Ніякіх зарадак праз CAN-шыну тут канешне няма - толькі праз клемы, але ёсьць падтрымка зарадак розных тыпаў АКБ: аўтамабільныя, матацыклетныя, AGP. Ёсьць рэгуліроўка напружаньня ў залежнасьці ад тэмпературы наваколля, вентылятар для ахлаждэньня, індыкатары стану і г.д. Максімальны ток - 8А.
Цана гэтага скарбу чатыры з паловай разы меньшая ад BMW. Вось гэта мой варыянт. І жаба задаволеная :)
Пошук праблемы
Перш за ўсё правяраем напружаньне АКБ у спакоі: яно павінна быць каля 12.6-12.8 вольтаў.
І гэта быў нажаль нядобры знак: калі б батарэя была проста разраджаная, так - напружаньне было б ніжэй за норму, але гэта можна выправіць зарадкай. Калі батарэя абслугоўваемая: можна яшчэ адкрыць яе банкі і праверыць узровень электраліту - гэта таксама можа быць прычынай нізкага вальтажу.
Але калі вальтаж добры, але батарэя ня можа даць патрэбны ток, каб упэўнена пракруціць рухавік - гэта азнака што яе срок жыцця падыйшоў да канца.
Выцягнуў батарэю з матацыкла. Гэта аказалася батарэя Exide выпрадукаваная для BMW, цікава. Канешне яна аказалася неабслугоўваемай :( Адшукаў дату вырабу - 15 лістапада 19 года, больш за 4 гады. Я шчыра спадзяваўся што арыгінальная батарэя будзе працаваць добрых 5-6 гадоў, гэта ж БМВ! Але маем тое што маем.
Паспрабаваў зарадзіць яе, але разумная кітайская зарадка, спраўдзіўшы напружаньне, амаль адразу мне паказала што батарэя зараджаная.
Ну добра. Застаўся апошні тэст. Па аднаму толькі вальтажу ацэньваць стан АКБ - няправільна, таму я знайшоў тэстар АКБ( ці "нагрузачны відэлец" як яго яшчэ клічуць людзі) - прыладу, якой мераюць рэальную выдатнасьць АКБ.
Тэст паказаў што пад нагрузкай, напружаньне прасядае аж да 6.2 вольтаў. Быў так расчараваны, што нават не зрабіў фота. Цяпер са спакойным сумленьнем можна шукаць новую батарэю.
Пакупка новай АКБ
Узброіўшыся інтэрнэтам, я знайшоў, што BMW ставіць на матацыклы GS толькі AGP-акумулятары.
Маркіроўка AGP ( Absorbent Glass Mat) азначае што ў банках АКБ знаходзяцца спецыяльныя маты з шклавалакна, якія паглынаюць электраліт і забяспечваюць большы пускавы ток у параўнаньні з звычайнымі АКБ. Да таго ж яны дазваляюць батарэі быць устойлівай да вібрацый, што на апазітным матацыкле мае сэнс. Цяпер зразумела чаму яна безабслугоўваемая...
Відавочна што кошт такой батарэі таксама вышэйшы, прыкладна ў 2 разы(вось цікавае пытаньне колькі тут пераплата за лагатып БМВ?). Канешне можна паставіць і звычайную АКБ - ёсьць шмат водгукаў што такія маркі як Yuasa/Tuborg і іншыя даволі добра сябе паказваюць на гэтых матацыклах. Але я ўсё ж вырашыў паставіць арыгінальную - тут жаба ўжо сядзела моўчкі.
Далей хуткі пошук паказаў што на маю мадэль матацыкла ёсьць два варыянты арыгінальнай АКБ: 61218394179 і 61218389125.
Тая, што была ў мяне - гэта таннейшая 61218389125. Чым адрозьніваецца ад дарожэйшай 61218394179? Па характэрыстыках - нічым, тая самая ёмістасьць 14Ah, той самы пускавы ток 200A. Я не знайшоў адназначнага адказу на гэта пытаньне: быццам даражэйшая гэта нейкі OEM ад самаго BMW, а танная - таксама OEM, але выраблены Exide.
Сэрвіс BMW, дзе я абслугоўваю матацыкл, мне канешне захацеў прадаць самую дарагую(але з невялічкай скідкай!) без аніякіх альтэрнатыў. А вось форумы кажуць што купляць даражэйшую ня варта - у эксплатацыі няма ніякай розьніцы. Ну што ж, буду пасьлядоўным: хацеў купіць тую самую што была, значыць так і зраблю.
У камплекце з АКБ ішоў набор фіксатараў для клем. Адзначу што старыя былі таксама ў добрым стане нягледзячы на падарожжы пад даждамі - дзякуючы таму што АКБ надзейна схавана пад пакрыўкай. Можа калі б тапіў матацыкл у балатах было б інакш, але гэта не пра мяне, не люблю такія забавы.
Нажаль, дату вырабу не паглядзець не распакаваўшы акумулятар, майце гэта на ўвазе.
Аказалася, што новая АКБ ужо не зусім новая - яна была вырабленая 8 красавіка 2023 года. Я б канешне хацеў каб яна была больш свежая, але нічога не зробіш.
На ўсялякі выпадак праверыў вальтаж - АКБ прыйшла адразу зараджаная.
У той жа вечар я замантаваў усё назад. Працэс мантажу/дэмантажу падрабязна апісаны ў інструкцыі на матацыкл, нават з карцінкамі. Да таго ж ёсьць шмат відэа ў інтэрнэце. Таму няма чаго тут апісваць.
Матаыкл упэўнена завёўся - да сезону гатовы, але нажаль надвор'е зусім не спрыяе паездкам, нават вакол дома. Таму на гэтай ноце час завяршаць гэты лонгрыд.
Дзякуй што дачыталі да канца!