Замена задніх тарма зных калодак у BMW R1250GSA
ліпень 27, 2024Перадгісторыя
Падчас апошняй трэніроўкі я пачуў непрыемны піск з задняга тормаза. Праверыў візуальна таўшчыню - калодкі амаль цалкам сцёртыя. Я праехаў на гэтых калодках амаль 30 тысяч кіламетраў. Ня ведаю ці шмат гэта ці не, але упэўнены што мае заняткі з мотаджымханы маюць дрэнны ўплыў на іх знос :)
Што ж, настаў час замены. На ўсялякі выпадак даведаўся пра кошты замены ў сэрвісе і вырашыў што буду мяняць сам: мяркуючы па відэа на YT працы там няшмат, а 80€ лепш выдаткую на паліва. Ну і на будучыню канешне лепей умець гэта рабіць самому, калі працягваць займацца гэтым спортам.
Пакупка калодак
Пачытаў пра калодкі - ОЕМ каштуюць даражэй, аналягі - таней, але вырашыў браць арыгінал у дылера, каб быць упэўненым што усё падыйдзе. Калодкі мне абышліся ў 220zł ці ~50€.
Асобна за пару грошаў можна дакупіць графітавае шмаравідла(мне далі "у камплекце" задарма), якім можна пашмараваць накіроўчыя пальцы ды пасадачные месца калодак - ёсьць меркаваньне што тады яны ня будуць рыпець. Ніколі такога не рабіў, але спрабую, чаму не.
Дэмантаж тармазных калодак
Што нам спатрэбіцца з інструментаў:
- шрубоўкі тыпу Torx T30, T40
- абцугі альбо круглагубцы
- (апцыянальна) малаток
Пачынаем з таго што трэба дэмантаваць блотнік задняга кола каб мець доступ да тармазнога цыліндрыка. Блотнік трымаецца на трох нітах-зорачках T30.
Потым выцісківаем накіроўчы палец. У мяне атрымалася гэта зрабіць абцугамі, але ў складаных выпадках можа спатрэбіцца дапамога малатка.
Левая выцягваецца аналягічна.
Ацэньваем стан і параўноўваем таўшчыню з новай - раблю выснавак што замена была своечасовая.
Звярніце ўвагу што левая і правая калодкі адрозьніваюцца наяўнасьцю жарастойкай накладкі і металёвай пласціны ў правай.
(апцыянальна) Дэмантаж тармазнога супарта
Дэмантаваць супарт не абавязкова - новыя калодкі можна(і нужна) устаўляць на прыкручанам супарце. Але каб ацаніць стан тармазных цыліндрыкаў, манжэт і дадаткова пачысьціць ад пылу ўнутры трэба яго зняць, гэта таксама не складана.
Супарт трымаецца на двух нітах-зорачках T40, але перад тым як адкручваць трэба адчапіць провад ад тармазнога шлангу, каб было зручней.
Прымерыў тармазныя калодкі каб упэўніцца што ўсё падыходзіць
Прыкручваем супарт у зваротнай паслядоўнасці. Адзінае што я не дадаваў гэта фіксатар разьбы - гэта можна зрабіць пазьней, буду кантраляваць гэтыя ніты з часам.
Зборка
Ацэньваем стан тармазнога дыску - знос мінімальны.
Дэлікатна насмараваў графітаым шмаравідлам накіроўчыя калодак, адтуліны пад накіроўчы палец і месца да каторага прылягаюць тармазныя цыліндрыкі(на левай калодцы).
Увага! Шмаравідла ў ніякім разе не павінна трапіць на працоўную паверхню калодкі!Устаўляем тармазныя калодкі, спачатку правую(з металёвай пласцінай і тэрмаізалятарам), потым левую. Фіксуем накіроўчым пальцам:
Усё гатова, цяпер можна спрабаваць пракручваючы кола націснуць на тармазны рычаг і праверыць працаздольнасьць тормаза.
Параўноўваючы з дагістарычнай барабаннай тармазной сістэмай майго папярэдняга матацыкла, працэс замены калодак тут аказаўся элементарна відавочны і просты.
Прыкручваем блотнік і адпраўляемся тэставаць. Варта толькі памятаць што новыя калодкі пакуль не прыцяруцца да дыску будуць тармазіць неэфектыўна, трэба быць асьцярожным на дарозе.
Дзякуй што дачыталі да канца!