← назад

Чырвонагорскае кола

🇵🇱🇨🇿
кастрычнік 31, 2024
Дыстанцыя: 404 км
Прыкладны час: 8 гадзін
Спасылка на Google maps: https://maps.app.goo.gl/MKzYQDHKvuo4J5BE7
GPX-файл: спампаваць

Асфальтавая траса, якая ідэальна падыходзіць для падарожжа выхаднога дня. Пралягае праз маляўнічыя перавалы і цудоўныя горныя краявіды паўночнай Чэхіі. У якасьці бонуса - апцыянальны невялічкі афроўд для адважных.

Wrocław - Мяжа 🇨🇿 - Jansky Vrch - Konec světa - Skorošice - Červenohorské sedlo - Červená Voda - Jablonné nad Orlicí - Horní Rokytnice - Šerlich - Мяжа 🇵🇱 - Lewin Kłodzki - Wrocław

Замак Jansky Vrch

Знаходзіцца на вяршыне халма з якога адкрываецца чароўны від на ваколіцы. Можна ўвайсьці ўнутр з экскурсіяй. Ёсьць бясплатная паркоўка.

Замак Jansky Vrch
Замак Jansky Vrch

Канец свету

Непадалёк ад вёскі Uhelná ёсьць тупіковая дарога з вось такім памятным дарожным знакам - што азначае не складана здагадацца :)

Падарожны знак канец свету
Падарожны знак канец свету

Апцыянальны афроўд - Гіганцкія крэсла і стол

Каля вёскі Skorošice ёсьць ўзгорак, на вяршыне якога знаходзяцца гіганцкія крэсла і стол, быццам для нейкага велікана. Здагадваюся тут замешаны дух гор - велікан Карканош :)

На гэты ўзгорак ў мяне атрымалася заехаць матацыклам падчас сухога летняга надвор'я.

Шлях заезду на ўзгорак
Шлях заезду на ўзгорак

Не раю спрабаваць падчас мокрага надвор'я ці калі вы не ўпэўненыя ў сваіх сілах, бо з-за травы спусканьне больш складанае за заезд.

Але калі атрымаецца заехаць - відокі на вяршыне вартыя высілку!

Гіганцкія крэсла і стол на вяршыне халма непадалёк ад Skorošice
Гіганцкія крэсла і стол на вяршыне халма непадалёк ад Skorošice

Перавал Červenohorské sedlo

Перавал Červenohorské sedlo
Перавал Červenohorské sedlo

Лічу гэты перавал адным з найшлепшых у рэгіёне: якасны асфальт, крутыя павароты і чароўныя віды. Такі аналяг Passo Di Stelvio на мінімалках. Пераканайцеся самі:

Перавал Červenohorské sedlo

Арліныя горы

Больш дробныя і менш якасныя дарогі ў параўнаньні да Чырванагорскага перавала, але ня менш цудоўныя віды на горы.

Арліныя горы
Арліныя горы
© www.motorcycleman.eu: усе правы захаваныя. Пры выкарыстанні матэрыялаў згода аўтара і спасылка на крыніцу АБАВЯЗКОВАЯ, 2022-2025